2 красавіка ў дзіцячы сацыяльны прытулак завіталі нашы сябры – Любоў і Вілія Шабалтас, якія па сваей ініцыятыве і пры згодзе ксяндза Андрэя Куліка арганізавалі дабрачынную акцыю “Дапамагчы можа кожны”.
Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку атрымалі ў падарунак карысныя для навучэння і адпачынку рэчы: канцэлярскія прыналежнасці, развіваючыя гульні, канструктары, пластылін, размалёўкі, а таксама сродкі гігіены і шмат іншага. Не забыліся нашы сябры і пра салодкія пачастункі. Непадробная радасць ззяла на тварах дзяцей, калі яны атрымалі, а потым з цікавасцю і захапленнем знаёміліся са зместам.
Адміністрацыя і педагогі сацыяльнага прытулку выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці аранізатарам і ўдзельнікам акцыі за аказанную дапамогу.




