Урок бяспекі для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка

02.07.2024

Шмат вольнага часу, мноства варыянтаў адпачынку і ніякіх урокаў. І ўсё ж ёсць правілы, якія нават на летніх канікулах важна паўтараць. Урок бяспекі для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка падчас рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» правяла інспектар РАНС Вольга Гіржда.

Алгарытмы дзеянняў у розных небяспечных сітуацыях разабралі на прыкладзе інтэрактыўных гульняў. Збіралі рукзачок бяспекі, паўтаралі нумары экстраных служб і вызначалі, куды тэлефанаваць у тым ці іншым выпадку. Таксама інспектар нагадала прынцып дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

 Новыя і ранейшыя веды замацавалі падчас прагляду мультфільма «Атрад 112». Завяршыліся заняткі чаяпіццем з салодкімі ласункамі.

поделиться в: